БЕЛ Ł РУС

Ва ўкраінскім Славуцічы пахавалі беларуску, што была параненая на вайне з Расіяй

22.12.2025 / 14:58

Nashaniva.com

Баец УСУ Наталля Барышавец памерла падчас лячэння ў Нацыянальным ваенна-медыцынскім клінічным цэнтры Кіева.

Яна добраахвотна стала на абарону Украіны на пачатку 2024 года, пра гэта паведамляе Славуціцкая гарадская рада.

Наталля нарадзілася ў Любані ў Беларусі, аднак большая частка яе жыцця была звязана са Славуцічам. Тут яна жыла, вучылася і пачала свой прафесійны шлях. Пасля заканчэння школы №2 працавала ў гандлёвай сферы, дзе калегі цанілі яе за працавітасць, чалавечнасць і добразычлівасць.

На пачатку 2024 года Наталля прыняла свядомае рашэнне добраахвотна ўступіць у шэрагі Узброеных сіл Украіны. Пасля яе смерці без мамы засталіся двое дзяцей.

Славуціцкая гарадская рада выказвае глыбокія спачуванні маці Раісе Васільеўне і бацьку Аляксандру Мікалаевічу. Славуціцкая супольнасць падзяляе боль страты разам з роднымі.

Развітанне з Наталляй Барышавец адбылося 20 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула