Беларусбанк будзе мяняць замежныя валюты анлайн
Беларусбанк абвясціў пра запуск новай паслугі, якая дазволіць кліентам абменьваць валюту ў любы час сутак без наведвання банкаўскага аддзялення. Як паведамілі ў банку, беларусы змогуць купляць і прадаваць замежную валюту анлайн па актуальных курсах.
Фота: Яндэкс-Карты
Новая функцыя з’явіцца ў сістэме інтэрнэт-банкінгу і пачне працаваць з 30 снежня. Фактычна гэта будзе анлайн-абменнік, даступны праз мабільную праграму або інтэрнэт.
Абмен робіцца паміж віртуальнымі бягучымі рахункамі кліента. Гэта значыць, што чалавеку неабходна мець, напрыклад, рахунак у беларускіх рублях і асобны рахунак у замежнай валюце, каб перавесці грошы з аднаго на другі. Адкрыць такі віртуальны рахунак можна непасрэдна ў дадатку, без паходу ў банк. Пры жаданні рахунак можна папоўніць і праз касу.
Калі кліенту патрэбна наяўная валюта, яе можна будзе зняць у банкаматах, якія падтрымліваюць адпаведныя аперацыі, або атрымаць у аддзяленні банка.
Абмен будзе даступны для асноўных замежных валют: даляраў ЗША, еўра, расійскіх рублёў і кітайскіх юаняў. Колькасць аперацый на суткі не абмежаваная, але дзейнічаюць ліміты на адну аперацыю:
- да 1 000 даляраў або еўра;
- да 100 000 расійскіх рублёў;
- да 10 000 кітайскіх юаняў.
У банку адзначылі, што для здзяйснення абмену дастаткова смартфона з доступам у інтэрнэт, а ўсе курсы будуць адлюстроўвацца ў адпаведным раздзеле сэрвісу.
Дарэчы, анлайн-абмен валюты ўжо даўно прапануюць і іншыя буйныя банкі Беларусі. Некаторыя з іх таксама даюць магчымасць загадзя зафіксаваць выгадны курс для абмену.
Чытайце таксама:
Беларусы атрымліваюць паведамленні аб праверцы банкаўскай карткі. Яны сапраўдныя?
Махляры рассылаюць падробныя лісты ад імя Беларусбанка
Беларусбанк зменіць правілы карыстання некаторымі карткамі
Беларусбанк зноў працягнуў дзеянне зніжаных ставак па крэдытах на новабудоўлі