БЕЛ Ł РУС

Унеслі навацыі ў закон пра сацыяльнае страхаванне

22.12.2025 / 18:19

Nashaniva.com

Чакаюцца змены ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. Дакумент быў прыняты для рэалізацыі палажэнняў Закона ад 12 ліпеня 2025 года № 90-З, які ўносіць змены ў заканадаўства па гэтых пытаннях.

Фота ілюстрацыйнае

Пастанова прадугледжвае шэраг новаўвядзенняў. У сувязі са з’яўленнем новых відаў дзейнасці і катэгорый плацельшчыкаў вызначаецца парадак пастаноўкі на ўлік і зняцця з уліку асобных груп плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Гэта тычыцца, у прыватнасці, філіялаў замежных юрыдычных асоб, натарыусаў, адвакатаў, а таксама фізічных асоб, якія самастойна выплачваюць узносы, у тым ліку тых, хто вядзе асабістую падсобную гаспадарку, працуе медыятарамі або трацейскімі суддзямі.

Таксама змяняецца парадак разліку дапамог па часовай непрацаздольнасці для асоб, якія самі плацяць абавязковыя страхавыя ўзносы. Удакладняюцца правілы выплаты ўзносаў па выдатках на такія дапамогі, што не былі прынятыя да заліку, а таксама тэрміны вяртання лішне выплачаных сум атрымальнікамі.

Асобна прадугледжваецца права на мінімальны памер дапамогі па часовай непрацаздольнасці, разлічаны з мінімальнай заработнай платы, для маладых спецыялістаў, якія ў разліковым перыядзе навучаліся ва ўстановах дзённай формы навучання.

Акрамя таго, плануецца аптымізаваць падачу звестак у ФСАН з боку наймальнікаў пры прыёме і звальненні работнікаў, у тым ліку павялічыць тэрмін падачы звестак па форме ПУ-2. Дакументам прадугледжаныя і іншыя змены.

Чытайце таксама:

Як вырастуць пенсіі ў Беларусі ў 2026 годзе

Павялічыўся памер дапамогі на пахаванне

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць

Каментары да артыкула