Беларусь згадалі ў новым сезоне папулярнага серыяла «Эмілі ў Парыжы»
Беларусь згадалі ў новым, ужо пятым сезоне папулярнага амерыканска-французскага серыяла «Эмілі ў Парыжы», прэм'ера якога адбылася 18 снежня.
Фота ілюстрацыйнае
У прыватнасці, у шостай серыі пятага сезону галоўная гераіня Эмілі, якую грае амерыканская актрыса Лілі Колінз, заходзіць у амерыканскі бар у сталіцы Францыі Парыжы.
Якраз у гэты момант пачынаецца квіз. На адно з пытанняў (само яно не называецца) Эмілі адказвае:
— Мінск, Беларусь.
Чытайце таксама:
Мінскае метро засвяцілася ў канадскім фільме 20‑гадовай даўніны
Выходзіць «Аватар: Полымя і попел». Ці ён здзівіць гледачоў?