У Мінску з’явяцца антывандальныя кантэйнеры для збору шкла
Асаблівасць новых кантэйнераў у іх канструкцыі: яны не дазваляюць выцягваць сабраныя адкіды і даюць магчымасць бяспечнага збору шкла для наступнай перапрацоўкі, паведаміў афіцыйны тэлеґрам-канал Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі.
У найбліжэйшы час у розных раёнах Мінска будзе ўсталявана 20 новых кантэйнераў.
У Мінскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадарцы адзначылі, што ўстаноўка такіх кантэйнераў — важны крок для чысціні горада і эфектыўнай перапрацоўкі каштоўнай сыравіны.
Пілотны праект дапаможа ацаніць эфектыўнасць такога падыходу і, магчыма, пашырыць такую практыку далей.