БЕЛ Ł РУС

«Лісічкі на супчык». Беларусы і ў снежні працягваюць збіраць грыбы

22.12.2025 / 21:43

Nashaniva.com

У Беларусі ўсё ніяк не скончыцца грыбны сезон. Ужо шмат дзе ляжыць снег, але гэта не спыняе беларусаў ад паходу ў лес. Што цікава, у некаторых месцах ёсць не толькі познія грыбы зялёнкі, але і, здавалася б, летнія лісічкі. Журналістка выдання Tochka.by паглядзела, дзе яшчэ ў Беларусі растуць грыбы.

Скрыншот з відэа

Беларуска, гуляючы па Белавежскай пушчы, наткнулася на летнія грыбы і вельмі ўзрадавалася. «Глядзіце, жывая лісічка! Духмяная, пахне. Я нават цяпер адчуваю», — дзеліцца тыктокерка. На яе думку, у снежні «можна збіраць лісічкі на супчык».

@vitaliavita9 Грибная аномалия или сюрпризы погоды #грибыбеларуси2025 #грибнойвайб #беловежскаяпуща #грибывдекабре #лисички ♬ оригинальный звук - Vita

Карыстальнікі актыўна адзначалі ў каментарах, што прырода непрадказальная і нават «звар'яцела». Некаторыя расказвалі, што таксама яшчэ ходзяць у лес.

«Я сёння ў лесе была, з сабакам гулялі, штук з 10 знайшла, Гродна», — рэзюмавала каментатарка.

Яшчэ адна беларуска таксама расказала ў тыктоку, што зноў пайшла ў лес.

@lenashved

♬ оригинальный звук - helana

«Нарэшце прайшоў туман у Беларусі, і мы чарговы раз паехалі закрываць сезон», — адзначае жанчына.

За гадзіну яна набрала трохі грыбоў, у асноўным гэта былі зялёнкі. Таксама беларуска выказала здагадку, што гэта не канец і, магчыма, будзе навагодняя «грыбалка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула