БЕЛ Ł РУС

Новым генпракурорам стаў гэбіст Дзмітрый Гара. Раней ён узначальваў Следчы камітэт

23.12.2025 / 13:01

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка зноў ператасаваў сілавікоў. 

Вакансія генпракурора вызвалілася пасля таго, як Андрэй Швед, які раней узначальваў ведамства, стаў старшынёй Вярхоўнага суда.

Гара нарадзіўся ў 1970 годзе ў Тбілісі. 

З верасня 1993 года служыў у КДБ Беларусі.
 З 2009 года ўзначаліў следчае ўпраўленне КДБ.



Са снежня 2019 года — намеснік генеральнага пракурора Беларусі.



У 2021 годзе прызначаны старшынёй Следчага камітэта.

Як кіраўнік СК, Гара адказвае за палітычна матываваныя працэсы пасля пратэстаў 2020 года. Праваабаронцы і незалежныя медыя звязваюць яго з сістэмным пераследам апанентаў рэжыму, крымінальнымі справамі супраць актывістаў, журналістаў і НДА.



З пераводам Гары Следчы камітэт аддалі 40‑гадоваму кадэбэшніку Канстанціну Бычаку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула