БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка даў заданне новаму генпракурору выставіць рахунак адказным за генацыд

23.12.2025 / 13:18

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы новым генеральным пракурорам Дзмітрыя Гару, падкрэсліў, што адказным за генацыд беларускага народа павінен быць выстаўлены рахунак, адзначыўшы, што органы пракуратуры вельмі сур’ёзна займаюцца пытаннямі расследавання фактаў «генацыду беларускага народа», піша БелТА.

«Але мы ўжо столькі выявілі фактаў, што цяжка знайсці нешта дадатковае. Але ў выніку мы павінны ім (адказным за генацыд) выставіць рахунак. Заплацяць, не заплацяць — але яны павінны ведаць, што яны нам вінныя. І не тое, што мы сёння падлічылі ў далярах, калі даляр абясцэньваецца імклівымі тэмпамі. Нікому ён ужо сёння не патрэбны… Ну, заўтра дакладна не патрэбны будзе. Яны павінны разумець, што яны знішчылі рэспубліку», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Новым генпракурорам стаў Дзмітрый Гара. Раней ён узначальваў Следчы камітэт

Каментары да артыкула