Беларускі брэнд сумак Panaskin выпусціў цацкі на ялінку са скуры алігатара. За 1400 рублёў!
Але ёсць і больш бюджэтныя варыянты.
Фота: panaskin.by
Беларускі брэнд сумак і аксесуараз Panaskin выпусціў лімітаваную калекцыю скураных цацак, якая называецца Sphere. Іх, імаверна, можна насіць і як бірулькі на торбачцы.
На сайце пазначана: «Чыстыя лініі, ідэальная геаметрыя і вывераная сферычная форма дасягаюцца дзякуючы дакладнай ручной зборцы і ювелірнай працы з матэрыялам, што робіць кожны шар унікальным».
У калекцыі ёсць проста скураныя шары, а ёсць шары з канямі — сімваламі 2026 года. Самы танны шар каштуе 250 рублёў. Самы дарагі — 1400 рублёў, ён зроблены са скуры алігатара.
Брэнд Panaskin вядомы сумкамі і заплечнікамі мінімалістычных форм. Торбы дызайнера Паўла Панаскіна каштуюць ад 600 да 1500 рублёў. Адна з самых пазнавальных мадэляў — з дэкорам у выглядзе вузельчыкаў.
Чытайце таксама:
Цяпер Умку можна павесіць на ялінцы
«Самае складанае і цікавае — роспіс тварыкаў». Беларуска стварае з ваты душэўныя калядныя цацкі