БЕЛ Ł РУС

На заўтра прагназуюць моцныя маразы

23.12.2025 / 20:1

Nashaniva.com

Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі 24 снежня моцныя маразы: ноччу тэмпература апусціцца да −16°C, а днём складзе каля −10°C. Пра гэта паведамляе партал pogoda.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле прагнозу, над усёй краінай будзе панаваць антыцыклон, утвораны ў арктычнай паветранай масе. Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог магчымы галалёд.

Ноччу вецер будзе пераменных напрамкаў, а днём — паўночна-заходні. Тэмпература паветра ноччу складзе ад −10 да −16°C, на паўднёва-заходніх тэрыторыях — ад −7 да −9°C. Днём прагназуецца ад −4 да −10°C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула