БЕЛ Ł РУС

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

24.12.2025 / 20:9

Nashaniva.com

У Вялікім Егіпецкім музеі перад наведвальнікамі збіраюць кедравы карабель, які належаў фараону Хеопсу (Хуфу). Гэта адзін з двух знойдзеных караблёў гэтага егіпецкага цара, паведамляе Associated Press.

Фота: Aawsat.com

Рэстаўратар музея Іса Зейдан паведаміў, што зборка 42‑метровага карабля з 1650 драўляных частак зойме каля чатырох гадоў. Хуфу кіраваў Егіптам больш за 4500 гадоў таму і пабудаваў Вялікую піраміду ў Гізе.

Міністр турызму і старажытнасцяў Егіпта Шэрыф Фатхі адзначыў, што наведвальнікі становяцца сведкамі аднаго з найважнейшых рэстаўрацыйных праектаў XXI стагоддзя. Карабель быў знойдзены ў 1954 годзе каля паўднёвага боку Вялікай піраміды, а раскопкі яго драўляных частак пачаліся ў 2014 годзе.

Тым часам дакладнае прызначэнне караблёў невядомае: эксперты лічаць, што іх маглі выкарыстоўваць для транспартавання цела фараона падчас пахавання або для яго загробнага шляху з богам сонца Ра.

Вялікі Егіпецкі музей адкрыўся побач з пірамідамі Гізы 1 лістапада 2025 года. Пра будаўніцтва комплексу было абвешчана яшчэ ў 1992 годзе, але рэальныя работы пачаліся толькі ў 2005 годзе, а некаторыя часткі музея адкрылі толькі летась.

Чытайце таксама:

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?

Навукоўцы раскрылі адну з галоўных таямніц егіпецкіх пірамід

Каментары да артыкула