БЕЛ Ł РУС

Калядную службу ў каталіцкай парафіі Брэсцкай вобласці правёў святар з Індыі

25.12.2025 / 10:50

Nashaniva.com

Ён вывучае беларускую мову, каб праводзіць набажэнствы на ёй.

Калядную службу ў каталіцкай парафіі Брэсцкай вобласці праводзіць святар з Індыі. Ён служыць у адной з каталіцкіх парафій вобласці. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Брэст», піша БелТА.

Харальд Джуд Менезес нарадзіўся ў Цэнтральнай Індыі ў каталіцкай сям’і. З дзяцінства ён марыў стаць святаром. Пасля навучання яго накіравалі на служэнне ў Расію. «Я шмат чуў добрага пра Беларусь. Калі з’явілася магчымасць прыехаць сюды, з задавальненнем ёю скарыстаўся», — падзяліўся настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў аграгарадку Дарава Ляхавіцкага раёна.

Ён таксама з’яўляецца вікарыем касцёла Фацімскай Божай Маці ў Баранавічах.

Родныя і сябры са здзіўленнем, але пазітыўна ўспрынялі навіну пра яго пераезд у Беларусь.

«Яны хутка паглядзелі ў інтэрнэце, дзе знаходзіцца Беларусь. Старэйшы брат працуе ў фінансавай сферы — ён адразу спытаў пра валюту. Хтосьці іншы цікавіўся ежай, тым, які тут народ жыве. Успрынялі пазітыўна. Яшчэ не ўсе ведаюць (не ўсім аднакурснікам, сябрам расказаў), што цяпер знаходжуся ў Беларусі», — дадаў святар.

Паводле яго слоў, беларусы прынялі яго добразычліва. «Добрая, сяброўская атмасфера і ў парафіі, і ў розных установах. Атрымаў даведкі для працы — усюды ўсмешлівыя твары. Мне сустракаюцца людзі, якія вельмі дружалюбныя і адкрытыя. Гэта адна з прычын, чаму для мяне пачалося свята: я прыехаў у Беларусь — і пачалося свята», — сказаў настаяцель касцёла.

Ён вывучае беларускую мову, каб праводзіць набажэнствы на ёй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула