БЕЛ Ł РУС

Украінскія дроны атакавалі Валгаград

26.12.2025 / 8:26

Nashaniva.com

Губернатар Валгаградскай вобласці Андрэй Бачароў паведаміў, што Валгаград зведаў удары украінскіх дронаў.

У сваім тэлеграм-канале ён напісаў, што адбіццё атакі працягваецца і «на гэты момант пацярпелых і пашкоджанняў аб’ектаў няма».

Над Валгаградам прагрымела каля 20 выбухаў, і прыкладна дзесяць дронаў былі знішчаныя.

Паводле інфармацыі гэтага канала, большасць выбухаў зафіксавана ў Чырвонаармейскім раёне горада.

Там знаходзіцца нафтаперапрацоўчы завод «ЛУКОЙЛ-Волаграднафтаперацоўка», па якім у мінулым неаднаразова білі ўкраінскія дроны.

Афіцыйнай інфармацыі пра тое, які менавіта аб’ект стаў цэллю дронаў, няма. 

Міністэрства абароны РФ паведаміла, што ў ноч на пятніцу расійскія сілы супрацьпаветранай абароны збілі 77 украінскіх беспілотнікаў самалётнага тыпу.

У тым ліку расійскае ваеннае ведамства піша пра 34 дроны над тэрыторыяй Валгаградскай вобласці.

Акрамя таго, паводле даных Міністэрства абароны РФ, 23 дроны былі збітыя над Растоўскай вобласцю, па 5 — над Калужскай вобласцю і анексаваным Крымам, 3 — над Маскоўскай вобласцю, 3 — над Чорным морам, 2 — над Белгарадскай вобласцю і па адным — над Варонежскай вобласцю і Азоўскім морам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула