БЕЛ Ł РУС

Крысціна Ціманоўская зноў нявеста — з пярсцёнкам ад Tiffany

27.12.2025 / 10:21

Nashaniva.com

Беларуская бягуха, якая цяпер выступае за зборную Польшчы, атрымала прапанову рукі і сэрца ў Цэнтральным парку Нью-Ёрка.

Крысціна Ціманоўская. Тут і далей фота з яе інстаграма

Крысціна Ціманоўская распавяла ў інстаграме падпісчыкам, што яшчэ летась загадала трапіць у Нью-Ёрк на Раство. І сёлета ў яе ўсё атрымалася: спартсменка прыляцела туды разам са сваім каханым.

Нагадаем: у 2023 годзе Крысціна канчаткова разышлася з мужам Арсеніем Зданевічам (пара была разам дзевяць гадоў, з іх шэсць — у афіцыйным шлюбе). Амаль адразу пасля пераезду ад былога бягуха паляцела ў адпачынак у Грэцыю — і там сустрэла новае каханне. Яе абраннікам стаў украінскі блогер Аляксандр Салонскі.

Крысціна Ціманоўская з Аляксандрам Салонскім

Вось што тады Крысціна распавядала ў інтэрв’ю «Нашай Ніве»:

«Для мяне гэта не проста курортны раман ці момант помсты. Я абсалютна не думала пра гэта, а проста жыла сэрцам. І адчула, што ў чалавеку, з якім я пазнаёмілася, ёсць усё тое, што я хацела б бачыць у сваім партнёры. У нас вельмі сыходзяцца погляды і бачанне гэтага жыцця. Таксама ёсць агульныя захапленні і ў нейкай ступені аднолькавыя планы (хоць мы не былі да гэтага знаёмыя, але ўсё так сышлося, што мне падалося, быццам мы знаёмыя 100 гадоў). У моманце я адчула, што знайшла свайго чалавека, з якім добра».

І вось цяпер Аляксандр вырашыў зрабіць Крысціне прапанову рукі і сэрца. Адбылося ўсё ў Цэнтральным парку — хлопец надзеў каханай пярсцёнак з дыяментам ад Tiffany. Дзяўчына адказала: «Так!»

У сторыс Крысціна распавяла, што нават расплакалася ў той момант.

Чытайце таксама:

«Зразумела, што вартая лепшага». Крысціна Ціманоўская разводзіцца

Бягуха Ціманоўская гатовая судзіцца з былым мужам за 33000 даляраў і пагражае пазбавіць яго грамадзянства

«Ён атрымаў польскае грамадзянства за 9 месяцаў»: Ціманоўская ў шоку ад таго, што яе былы муж вярнуўся ў Мінск

Былы муж Ціманоўскай расказаў, што вярнуўся ў Беларусь яшчэ да выбараў і прагаласаваў за Лукашэнку

Каментары да артыкула