БЕЛ Ł РУС

Дзяржаўны знак якасці прысвоілі толькі адной з дзвюх беларускіх згушчонак. Дык Глыбокае ці Рагачоў?

27.12.2025 / 15:40

Nashaniva.com

Той самы пераможца быў і ў 2024 годзе.

Глыбоцкая і рагачоўская згушчонка. Фота: Blizko.by

Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын зацвердзіў пералік прадукцыі, якая атрымала Дзяржаўны знак якасці ў 2025 годзе. Поўны тэкст пастановы яшчэ не апублікаваны, але прэс-служба ўрада паведаміла, што ў гэтым спісе ёсць два тавары.

Гаворка пра згушчонку «Ягорка» ад Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната (з масавай доляй тлушчу 8,5% у бляшанцы), а таксама пра камбайн GS12А1 ад «Гомсельмаша». 

Сітуацыя адметная тым, што глыбоцкай згушчонкі ў спісе няма.

Прычым і ў 2024 годзе Дзяржаўны знак якасці атрымала менавіта рагачоўская згушчонка.

Нагадаем, сёлета збанкрутаваў вытворца згушчонкі з Віцебска, які спрабаваў навязаць барацьбу прадпрыемствам Рагачова і Глыбокага, але марна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула