БЕЛ Ł РУС

Продажы кніг беларускіх аўтараў выраслі на 200%

27.12.2025 / 21:16

Nashaniva.com

Кніжныя крамы Oz.by падвялі вынікі года.

Фота: mininform.gov.by

У 2025 годзе ў пакупнікоў значна вырасла цікавасць да кніг айчынных аўтараў. Сукупныя продажы такіх выданняў павялічыліся на 200%, што робіць беларускую літаратуру адным з кірункаў, якія растуць найхутчэй, піша Tochka.by.

Найбольшы ўсплёск назіраецца ў катэгорыі мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў: продажы зборнікаў апавяданняў і раманаў выраслі больш як на траціну.

Цягам года на 30% павялічылася цікавасць да тавараў на беларускай мове.

Гэты трэнд ідзе поплеч з папулярнасцю класічнай літаратуры: напрыклад, «Шляхціц Завальня» па-ранейшаму ў топе продажаў, а яго гадавыя паказчыкі працягваюць расці.

Калі казаць пра жанры, то містыка і жахі па выніках года дадалі 130%. У той жа час псіхалогія і гістарычныя раманы паказалі зніжэнне продажаў на 15%.

Самыя папулярныя кнігі года: «Калі ўсе коткі ў свеце знікнуць», «(Ня)чысты Мінск», «Бог заўсёды падарожнічае інкогніта».

Заўважны рост дэманструе і вучэбная літаратура. У топе апошніх пяці гадоў застаюцца дапаможнікі па правілах дарожнага руху.

Чытайце таксама:

«Па-беларуску «Слана» Філіпенкі набывалі больш ахвотна, чым па-руску». Якія кнігі сёння ў топе? Інтэрв'ю з кіраўніцай выдавецтва Gutenberg Publisher

Каментары да артыкула