БЕЛ Ł РУС

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Сызрані

28.12.2025 / 11:55

Nashaniva.com

Уначы ў Сызрані аб’яўлялі небяспеку, працавала СПА. «Расавіяцыя» ўводзіла план «Дыван» у мясцовым аэрапорце, які часова не выпускаў і не прымаў самалёты.

Паводле слоў відавочцаў, у горадзе прагрымела да шасці выбухаў, пасля чаго ў шэрагу раёнаў знікла электрычнасць. Таксама жыхары бачылі пажарныя машыны, якія ехалі ў бок НПЗ.

Таксама, па паведамленні камандуючага Сіл беспілотных сістэм «Мадзьяра» Броўдзі, украінскія беспілотнікі нанеслі ўдары ў акупаваным Крыме.

Сярод мэтаў — РЛС, пункт радыёлакацыйнага кіравання і база бескіпажных катэраў УС РФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула