БЕЛ Ł РУС

На Сіцыліі прачнуўся вулкан Этна

28.12.2025 / 18:3

Nashaniva.com

27 снежня днём быў зафіксаваны новы выкід лавы, які дасягнуў вышыні 300—400 метраў. Выбух адбыўся ў паўночна-ўсходнім кратары пасля кароткага зацішша, паведамілі ў Нацыянальным інстытуце геафізікі і вулканалогіі Італіі.

Фота: AP photo/Salvatore Allegra

Лававыя патокі суправаджаліся моцным выкідам попелу і піракластычнага матэрыялу, які падняўся на некалькі кіламетраў над вяршыняй вулкана. Вецер зрушыў аблокі попелу ў заходнім напрамку. Увечары камеры назірання зафіксавалі інтэнсіўныя ўспышкі святла з паўночна-ўсходняга кратара.

Актыўная фаза выбуху працягваецца з 24 снежня, але густая воблачнасць ускладняе дакладную ацэнку падзей. Праца аэрапорта горада Катанія, які знаходзіцца непадалёк, не перапыняецца, аднак для авіяцыйнага руху ўстаноўлены чырвоны ўзровень трывогі.

Чытайце таксама:

Мінус 40 і «Год без лета»: як кліматычная анамалія спарадзіла «Франкенштэйна», вампіраў і беларускую містыку

Да эпідэміі чумы ў Еўропе прывяло вывяржэнне вулкана

Навукоўцы нарэшце раскрылі таямніцу вострава Пасхі. У гэтым дапамаглі больш за 11 тысяч фота з дронаў

Каментары да артыкула