БЕЛ Ł РУС

Офіс Ціханоўскай запасся на наступны год «шагаладам» ФОТАФАКТ

28.12.2025 / 19:31

Nashaniva.com

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў сацсетцы Threads паказаў арыгінальную шакаладку, якую плануецца выкарыстоўваць у якасці падарунка людзям, з якімі Ціханоўская будзе сустракацца ў наступным годзе. 

Фота: threads.com/@franakviacorka

«Падрыхтавалі дыпламатычныя падарункі на наступны год — прэм'ерам, прэзідэнтам. Па матывах Шагала. Мікіта Моніч прапанаваў назваць гэта шагалад», — жартаўліва каментуе навінку Вячорка.

Чытайце таксама:

Вячорка пра вынікі года: Мы палепшылі адносіны з Украінай, вярнулася ўвага да Беларусі

Вячорка Анжаліцы Борыс: Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць

Вячорка: Ніякага рашэння пра пераезд Ціханоўскай няма

Каментары да артыкула