БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка прайграла ў Дубаі «бітву палоў»

28.12.2025 / 21:40

Nashaniva.com

Аўстралійскі тэнісіст Нік Кір’яс упэўнена перамог першую ракетку свету сярод жанчын, беларуску Арыну Сабаленку, у дэманстрацыйным матчы пад назвай «Бітва палоў». Ён выйграў сустрэчу, не прайграўшы аніводнага сэту — 6:3, 6:3.

Арына Сабаленка і Нік Кір'яс пасля матчу. Фота: Amr Alfiky/Pool Photo via AP

Паядынак адбыўся ў Дубаі і доўжыўся 1 гадзіну 17 хвілін. Сабаленка, якая з’яўляецца чатырохразовай пераможцай турніраў Вялікага шлема, не змагла на роўных супрацьстаяць фіналісту Уімблдона-2022.

Матч праходзіў згодна са спецыяльнымі правіламі, створанымі для балансу сілаў. Кожнаму з удзельнікаў дазвалялася толькі адна падача — без другой спробы. Акрамя таго, частка корта, на якой гуляла Сабаленка, была паменшаная на 9% у параўнанні са стандартным памерам.

Абодва сэты згулялі ў звычайным фармаце — да шасці геймаў. У выпадку трэцяга сэту прадугледжваўся тай-брэйк да 10 выйграных балаў замест паўнавартаснай партыі, аднак да яго справа не дайшла.

Чытайце таксама:

НАК вызначыў найлепшых беларускіх спартсменаў і трэнераў 2025 года

Сабаленку другі год запар прызналі найлепшай тэнісісткай свету

Сабаленка адказала, ці збіраецца яна пераходзіць з беларускага пад іншы сцяг

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя

Каментары да артыкула