БЕЛ Ł РУС

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

28.12.2025 / 23:29

Nashaniva.com

Масавая аварыя адбылася ў Чэрвеньскім раёне на трасе М4 «Мінск — Магілёў».

28 снежня каля 18:30 на 42‑м кіламетры аўтадарогі М-4 «Мінск — Магілёў», у межах Чэрвеньскага раёна, адбылася сур’ёзная аварыя.

Першапачатковае сутыкненне выклікала ланцуг іншых ДТЗ, у выніку чаго пашкоджанні атрымалі дзевяць аўтамабіляў, у тым ліку адзін грузавік.

Адна з удзельніц аварыі была дастаўленая ў медыцынскую ўстанову для правядзення абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула