Лукашэнка з'явіўся на дзіцячым навагоднім свяце пасля падзення на хакейным матчы
Нягледзячы на расцяжэнне мышцаў спіны пасля падзення на хакеі, пра якое заявіла прэс-служба, Аляксандр Лукашэнка паказаўся на публіцы.
«Калі ёсць традыцыі, значыць, ёсць краіна. Значыць, ёсць нейкая адметнасць гэтай краіны, — сказаў ён, — У нас даўным-даўно нарадзілася вельмі добрая традыцыя — у гэтыя пераднавагоднія святы вітаць вас, дзетак, дарослых людзей, вашых настаўнікаў, выхавальнікаў, бацькоў — усіх, у каго ёсць маленькія дзеткі і хто датычны да выхавання дзяцей. Добрая традыцыя — віншаваць нашых дзяцей, бываць у дзяцей».
26 снежня падчас хакейнай гульні яго каманды са зборнай Брэсцкай вобласці так упаў на лёд, што трыбуны замерлі. Гулец ягонай дружыны Яраслаў Чупрыс выпадкова збіў палітыка з ног, але Лукашэнка хутка стаў на ногі
«Звычайная працоўная сітуацыя: бі сваіх, каб чужыя баяліся. Усё ў парадку. Адчуваю сябе добра, калі не лічыць расцяжэння мышцаў спіны. Рыхтуюся да наступнай гульні», — паведаміла ад імя Лукашэнка яго прэс-служба вечарам у нядзелю.