БЕЛ Ł РУС

Расіяне расстралялі ў Пакроўску семярых мясцовых жыхароў, якія не эвакуяваліся і хаваліся ў падвале

29.12.2025 / 12:12

Nashaniva.com

У Пакроўску двое расійскіх вайскоўцаў расстралялі сем чалавек, сярод якіх цэлая сям'я. Прычынай расправы стала тое, што салдаты патрабавалі алкаголь, а яго не было. 

Фота: Russian Defense Ministry Press Service via AP

Паводле звестак, якія сталі вядомыя ўкраінскаму праекту «Хачу жыць» з крыніц у расійскім войску, трагедыя адбылася ў ноч на 21 снежня ў доме № 84 на вуліцы Цэнтральнай.

Два байцы 30‑й мотастралковай брыгады — Рынат Галімзянаў (ураджэнец Башкартастана, 1996 г. н.) і раней судзімы Аляксей Агафонаў (з Бураціі,1987 г. н.) — уварваліся ў падвал, дзе людзі хаваліся ад вайны.

Да салдат выйшлі Аляксандр Завадскі і яго сын Яраслаў. Калі на патрабаванне даць спіртное мужчыны адказалі, што алкаголю няма, расіяне адкрылі агонь і забілі бацьку і сына на месцы.

Пасля гэтага забойцы спусціліся ўглыб падвала і расстралялі там усю сям'ю: бацьку Дзмітрыя Гулько, маці Аксану Гулько, іх сына Дзмітрыя Гулько і маці Аксаны — Надзею. Таксама быў забіты мужчына па імені Аляксандр.

Яшчэ адзін чалавек, Пётр Мяронцаў, атрымаў раненне, але прыкінуўся мёртвым і пазней змог уцячы.

Каб схаваць сляды злачынства, салдаты падпалілі дом і далажылі свайму камандзіру з пазыўным «Вуду», што нібыта знішчылі «ўкраінскую ДРГ».

Забойцаў затрымалі 23 снежня дзякуючы сведчанням Мяронцава. 

Раней паведамлялася пра яшчэ адно зверства байцоў гэтай жа брыгады: 22 снежня яны згвалтавалі мясцовую жыхарку Вікторыю Швайко, а яе мужа закатавалі і забілі. Сужэнцы чакалі «вызвалення» ад Украіны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула