БЕЛ Ł РУС

У віцебскім каледжы два студэнты высадзілі дзверы і парэзаліся шклом

29.12.2025 / 12:24

Nashaniva.com

У верасні гэтага года ў навучальным корпусе аднаго з віцебскіх каледжаў здарыўся інцыдэнт — два падлеткі атрымалі сур’ёзныя траўмы. Адзін з іх хутка ішоў па калідоры і ўрэзаўся ў дзверы кабінета, у якіх разбурылася шкло.

Lookby.media

У выніку пацярпелі два студэнты — яны атрымалі парэзаныя раны. Абодва трапілі ў бальніцу, дзе ім наклалі швы, паведамляе пракуратура.

Нягледзячы на цяжар здарэння, адміністрацыя каледжа парушыла патрабаванні пастановы Міністэрства адукацыі. Праверка паказала факт хавання няшчаснага выпадку. У прыватнасці, у журнале рэгістрацыі мікратраўм быў зафіксаваны толькі адзін пацярпелы.

А самі раны былі кваліфікаваны як «мікратраўмы», што дазволіла ўстанове пазбегнуць абавязковага правядзення спецыяльнага расследавання. Таксама законныя прадстаўнікі пацярпелых дзяцей і вышэйстаячыя органы не былі належным чынам праінфармаваныя аб здарэнні.

У выніку — па патрабаванні пракуратуры г. Віцебска за парушэнне ўстаноўленага парадку расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў чацвёра службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула