БЕЛ Ł РУС

Сумку з золатам і адным мільёнам даляраў знайшла жанчына на балконе ў Маскве

30.12.2025 / 8:36

Nashaniva.com

Сын суседкі скідаў махлярам на вуліцу, але прамахнуўся.

Ілюстрацыйнае фота Osaka / Wayne Studio / Getty Images

Сумку з золатам і наяўнымі прыкладна на 100 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 1,27 мільёна даляраў) знайшла ў сябе на балконе жыхарка элітнага жылога комплексу «Дом на Бурдэнкі» ў Маскве. Высветлілася, што гэта былі зберажэнні суседзяў зверху, якія іх сын сабраў і скінуў махлярам. Але прамахнуўся, піша Mash.

Паводле даных Mash, дзіця надзвычай заможных бацькоў у апошнія некалькі дзён знаходзілася пад уздзеяннем тэлефонных скамераў.

Усё па класіцы: запалохалі, пераканалі «супрацоўнічаць», загадалі сабраць усе сямейныя каштоўнасці і скінуць іх з акна кур’еру.

Але здарыўся нюанс — сумка прызямлілася на балкон суседкі знізу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула