Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску
На Кастрычніцкай у сталіцы закрываецца бургерная Middle Ground, якая працавала на гэтай вуліцы яшчэ з дакавідных часоў. Установа будзе прымаць гасцей толькі да 8 лютага.
У Middle Ground упэўненыя, што яны гатавалі найлепшыя бургеры ў сталіцы.
Гараджанам жа Middle Ground запомніўся смелымі эксперыментамі са ШІ. Гэта было адно з першых месцаў у сталіцы, дзе ўвялі ў меню бургеры па рэцэптах, прыдуманых нейрасеткай.
Пакуль каманда ўстановы не называе канкрэтных прычын закрыцця — кажуць, што шукаюць новае памяшканне. Цалкам магчыма, што Middle Ground рыхтуе поўны рэбрэндынг.