БЕЛ Ł РУС

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

30.12.2025 / 14:15

Даніла Луцкевіч

У снежні 2025 года квадрат у Мінску пераваліў за $2000. Апошні раз такое было ў далёкім 2007-м.

ЖК Minsk World. Фота забудоўшчыка

Паводле статыстыкі Realt.by, у канцы снежня сярэдні кошт прапановы квадрата ўпершыню з 2007 года пераваліў за адзнаку $2000. Па стане на 21 снежня за сталічны квадрат у сярэднім прасілі па $2071, а яшчэ праз тыдзень — 28 снежня — цана па прапановах вырасла да $2084 за метр.

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Адметна, што, пачынаючы з 28 снежня, адзнаку пераадолеў і метр на другасным рынку — $2016. Квадрат у новабудоўлях яшчэ даражэйшы — $2170.

Да гэтага абсалютным рэкордам доўгія гады заставаўся канец 2007 года, калі за квадрат у Мінску ў сярэднім прасілі па $2010. Праўда, з улікам інфляцыі даляра можна адзначыць, што цяпер кватэры ў сталіцы Беларусі ўсё яшчэ каштуюць танней, чым 18 гадоў таму, бо ў цэлым пакупніцкая здольнасць $2000 тады і цяпер істотна адрозніваецца.

За 2025 год цана прапановы квадрата ў Мінску вырасла на 47%, з $1416 да $2084.

Самыя нізкія цэны за апошнюю пяцігодку былі зафіксаваныя напрыканцы лістапада 2022 года. Тады за квадрат у сталіцы ў сярэднім прасілі па $1153. 

Чытайце таксама:

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Каментары да артыкула