БЕЛ Ł РУС

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы

30.12.2025 / 11:42

Nashaniva.com

Мужчына ехаў з Літвы дадому як пасажыр аўтобуса. Цяпер яму пагражае крыміналка.

Літоўскія памежнікі ў пункце пропуску «Меднікі» затрымалі 40‑гадовага грамадзяніна Беларусі. Мужчына ехаў на маршрутным аўтобусе Каўнас — Мінск.

Памежнікі пры праверцы дакументаў папрасілі яго дадаткова паказаць пасведчанне кіроўцы. Мужчына заявіў, што такога дакумента не мае. Аднак пры паглыбленым праглядзе рэчаў памежнікі знайшлі пасведчанне, выдадзенае на яго імя.

Аказалася, што дакумент з'яўляецца падробкай: усе рэквізіты былі надрукаваны на звычайным прынтары, а УФ-ахова і мікратэкст — проста імітаваныя.

Беларус прызнаўся, што набыў пасведчанне за 300 еўра пасля таго, як на радзіме яго пазбавілі права кіравання аўтамабілем на 5 гадоў.

За выраб і выкарыстанне падробленых дакументаў пачата дасудовае расследаванне. Цяпер мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Літве. Яму пагражае крымінальная адказнасць паводле літоўскага заканадаўства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула