У Брэсце выпусцілі шкарпэткі ўнутры ёлачных цацак
Брэсцкі панчошны камбінат выпусціў шкарпэткі, схаваныя ўнутры ёлачных цацак, заўважыла выданне Blizko.by.
На інстаграм-старонцы прадпрыемства паведамілі:
«Новая калекцыя шкарпэтак у шарах — гэта цікавы мікс кветак і незвычайных прынтаў, запакаваны ў выглядзе падарункавага пластыкавага шара. Кожны шар — сюрпрыз: унутры вас чакаюць стыльныя, якасныя шкарпэткі з мяккай бавоўны, якія стануць выдатным падарункам або прыемным набыткам для сябе».
Гэта, аднак, не першая вынаходка такога кшталту: шары ў шкарпэтках прадаюцца рознымі прадпрыемствамі ўжо не першы год.
Чытайце таксама:
Стала вядома, якая навагодняя цацка стала сёлетнім лідарам продажаў у Беларусі
Фудкорт, майстар-класы, паравоз. У «Новай Баравой» стартаваў зімовы кірмаш ФОТА
Хлопец купіў за свой кошт навагоднюю ялінку і паставіў яе ў цэнтры пасёлка