БЕЛ Ł РУС

У Баранавіцкім раёне кіроўца насмерць збіў пешахода з флікерам

30.12.2025 / 23:24

Nashaniva.com

У Баранавіцкім раёне адбылося смяротнае ДТЗ з удзелам пешахода. Каля 19:25 43‑гадовы кіроўца аўтамабіля Citroen рухаўся па аўтадарозе Р-5 «Баранавічы — Навагрудак — Іўе» ў бок Баранавічаў, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

Паводле папярэдніх звестак, на 23‑м кіламетры дарогі паблізу вёскі Вялікае Сяло ён збіў 65‑гадовага мужчыну, які ішоў па праезнай частцы насустрач руху транспарту.

Вядома, што ў цёмны час сутак пешаход меў святлоадбівальны элемент.

У выніку наезду мужчына загінуў на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула