БЕЛ Ł РУС

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea

31.12.2025 / 10:27

Nashaniva.com

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз і продаж на тэрыторыі краіны касметыкі і парфумерыі ад групы кампаній Beiersdorf (брэнды Nivea, Eucerin, Labello, Skin stories і іншыя).

Пра гэта гаворыцца ў пастанове ўрада №782 ад 29 снежня 2025 года, якая з’явілася на Нацыянальным прававым партале.

Абмежаванні працягнулі на два гады — да 31 снежня 2027 года. Забарона на ўвоз не тычыцца прадукцыі, якую ўвозяць для асабістага карыстання.

Нагадаем, што ўпершыню забарону гэтых тавараў увялі вясной 2021 года — тады Савет міністраў прыняў пастанову №240 ад 23 красавіка.

Першы забарона ўвозу ў краіну тавараў груп кампаній Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf, якія адмовіліся спансіраваць адменены ў Беларусі чэмпіянат свету па хакеі, была на паўгода, пасля чаго дзеянне дакумента некалькі разоў працягвалі. Цяпер прыняты дакумент працягвае дзеянне пунктаў 2 і 4 гэтай пастановы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула