БЕЛ Ł РУС

Балансы па картках Беларусбанка будуць цалкам адноўленыя

31.12.2025 / 11:8

Nashaniva.com

Балансы па картках Беларусбанка будуць урэгуляваны ў поўным аб’ёме, работы працягваюцца, паведамляе Банкаўскі працэсінгавы цэнтр

Фота: Lookby.media

«У рамках работ па ліквідацыі наступстваў тэхнічнага збою, які адбыўся 30 снежня, Банкаўскі працэсінгавы цэнтр працягвае мерапрыемствы па ўрэгуляванні астаткаў па картках ААТ «АСБ Беларусбанк». У бліжэйшы час балансы па картках будуць урэгуляваны ў поўным аб’ёме», — расказалі ў цэнтры.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр прыносіць прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула