На Мазыршчыне стала на адзін прыродны помнік менш
Батанічны помнік мясцовага значэння «Дуброва Любінская» перастаў такім лічыцца па рашэнні Мазырскага райвыканкама (№2145 ад 20 снежня 2025 года), апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Фота ілюстрацыйнае
У дакуменце адзначана, што функцыянаванне помніка прыроды спынена з-за страты каштоўнага прыроднага аб’екта.
Мясцовыя ўлады прынялі такое рашэнне ў адпаведнасці з законам аб прыродных тэрыторыях пад асаблівай аховай. Рашэнне ўступіла ў сілу пасля афіцыйнай публікацыі.
Чытайце таксама:
У Сенненскім раёне з’явяцца адразу два новыя помнікі прыроды
Чыноўнікі патлумачылі, што стала з каштоўным валуном у Вілейцы
У Беларусі стала менш на адзін помнік прыроды
«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры