Мінінфарм правёў апошні сёлетні апдэйт «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі пад самы канец 2025 года правяло чарговае папаўненне «Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў», заўважыла «Вясна».
У яго гэтым разам трапілі:
- тэлеграм-каналы і чаты «Чат Нацiональноï Громади», «Культура Движа», «Концлагерь 19», «Переходник», «ΨΨ Белый Край ΨΨ», «чат для нефоров», «Знакомства • ЛГБТ | ЧАТ», «чат Русские Скинхеды», «семья ЗБС», «мусульманский чат», «Базовый Чатик», Age of History/Civilizations III Best, РМО | chat, «Исповедь», Bibliothek, NS Bibliothek;
- старонкі ў інстаграме freeshop_fundacja_zyvi, minskoblastnovosti55, nafis¬-_kashapov;
- ютуб-канал «Алексей Гончаренко»;
- тыкток-старонка Information;
- старонка ў Threads «Медиазона. Беларусь»;
- старонкі ў «Аднакласніках» «Михаил Михайлов», «Алё Нка».
Чытайце таксама:
Прызналі «экстрэмісцкім» тэлеграм-стыкер «Чык чырык»
Сайт Рады Еўропы зноў прызналі «экстрэмісцкім»
Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкім» сайт Рады Еўропы, а праз 5 дзён перадумаў