БЕЛ Ł РУС

У акупаванай частцы Херсонскай вобласці пры ўдары па кавярні загінулі 24 чалавекі

1.01.2026 / 10:53

Nashaniva.com

Пажар тушылі ўсю навагоднюю ноч. Хто быў цэллю ўдару — невядома.

Хорлы 

У акупаванай частцы Херсонскай вобласці 24 чалавекі загінулі, больш за 50 пацярпелі ў выніку атакі беспілотнікаў на кавярню і гатэль.

«Сёння ўначы праціўнік нанёс мэтанакіраваны ўдар беспілотнікамі па месцы, дзе мірныя жыхары сустракалі Новы год.

Тры беспілотнікі ўдарылі па кавярні і гатэлі на ўзбярэжжы Чорнага мора ў Хорлах.

Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі больш за 50 чалавек, 24 чалавекі загінулі. Лічбы ўдакладняюцца… Многія згарэлі жыўцом. Загінула дзіця», — паведаміў акупацыйны «губернатар»-калабарант Уладзімір Сальда.

З ягоных звестак, пажар ліквідавалі толькі пад раніцу.

Украіна пакуль не каментавала сітуацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула