БЕЛ Ł РУС

Расійскі камбат пасварыўся з начальнікам і прапаў назаўсёды. Той урэшце прызнаўся ў забойстве — але пасля расстралялі і яго

2.01.2026 / 8:40

Nashaniva.com

Асаблівасці ўзаемаадносінаў у расійскім войску расказваюць Z-блогеры.

Адна з асоб на фота — забіты сваімі Юрый «Сівы» Буракоў

Камандзір 2 стралковага батальёна 95 палка Юрый «Сівы» Буракоў знік 28 ліпеня 2025 года, паспеўшы паведаміць жонцы, што яго выклікаў да сябе камандзір 95 палка 5 брыгады 51 арміі Дзмітрый «Старына» Іванкевіч.

Пасля гэтага Сівога ніхто не бачыў. Жонка і сябры сталі шукаць яго, але камандзір, той самы Старына, сказаў, што Сівы самавольна пакінуў часць. У выніку да справы падключылася Ваенная пракуратура Расіі, піша Z-блогер Пётр Лундстрэм.

Што высветлілася? 

11 жніўня 2025 Старына прыйшоў з пакаяннем і прызнаўся, што забіў Сівога. Ён паказаў месца пахавання, але ўдакладніў, што пасля рэзанансу таго ўжо паспелі і перапахаваць. 

У верасні на камандзіра палка ўсё ж завялі крымінальную справу — праз месяц пасля прызнання ў забойстве! — але вырашылі не затрымліваць.

Аднак у лістападзе Старына быў знойдзены з чатырма кулявымі раненнямі — двума ў галаву, двума ў сэрца.

Хто вырашыў яму адпомсціць, невядома.

«Старына забіты, але ўсё яшчэ не прыцягнуты да адказнасці двое іншых меркаваных саўдзельнікаў забойства, якія дапамагалі яму схаваць злачынства», — наракае Z-блогер Пётр Лундстрэм.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула