БЕЛ Ł РУС

33‑гадовы мінчанін адсядзеў за наркотыкі — і сядзе зноў, толькі цяпер пагражае да 20 гадоў

2.01.2026 / 13:31

Nashaniva.com

Вызваліўся, але грошай не ставала, таму пайшоў у закладчыкі.

Ілюстрацыйны здымак

У судзе Партызанскага раёна Мінска будуць разглядаць справу 33‑гадовага мужчыны.

Ён нядаўна сядзеў за незаконны абарот наркотыкаў і нават не паспеў пагасіць судзімасць. Залежнасць засталася, таму праз праблемы з грашыма ўладкаваўся закладчыкам.

Дзецюка затрымалі на праспекце Незалежнасці. У яго мабільніку знайшлі геаграфічныя каардынаты зробленых ім напярэдадні тайнікоў, з якіх аператыўнікі канфіскавалі 4,68 г 4‑СМС і 9 г альфа-PVP.

Паводле ч. 4 арт. 328 Крымінальнага кодэкса хлопцу пагражае ад 8 да 20 гадоў зняволення. Віну ён цалкам прызнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула