БЕЛ Ł РУС

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках

2.01.2026 / 15:49

Nashaniva.com

Актуальна для тых, хто не хоча плаціць вось ужо два месяцы, хоць мае не надта вялікі штраф.

Фота: PASTA DESIGN / Shutterstock.com

З 1 студзеня 2026 года ў Беларусі ўвайшоў у дзеянне закон, які ўводзіць спрошчаны парадак выканаўчага справаводства, нагадвае Onliner.by. Цяпер запазычанасць у штрафах, у тым ліку за парушэнні ПДР, зафіксаваныя камерамі, могуць спісаць з банкаўскага рахунку аўтаматычна.

Праўда, такі парадак дзейнічае не для ўсіх.

Ёсць дзве ўмовы: сума доўгу не павінна перавышаць 20 базавых адзінак — гэта 900 рублёў з 1 студзеня 2026 года, а ў завінавачанага не павінна быць іншых спагнанняў грошай.

Пры гэтым чалавеку даюць час расплаціцца — на працягу двух месяцаў завінавачанасць можна выплаціць добраахвотна: у першы месяц — аплаціць мінімум 30% сумы, у другі — закрыць запазычанасць цалкам. Калі гэтага не зрабіць, магчымы арышт маёмасці або часовае абмежаванне права кіравання аўтамабілем.

За пратэрміноўку таксама прадугледжаны прымусовы збор — 10% ад сумы доўгу, але не менш за 0,5 базавай адзінкі (22,5 рубля).

Важна ўлічваць, што судовы выканаўца мае права спаганяць грошы не толькі з банкаўскіх рахункаў, але і з укладаў, дэпазітаў у нябанкаўскіх фінансавых арганізацыях, а таксама з электронных кашалькоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула