БЕЛ Ł РУС

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію

2.01.2026 / 15:57

Nashaniva.com

«Стуб кажа, а яго грамадзяне плацяць па рахунках».

Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: AP

«Нейкі хлопец, якога зваць Стуб, кажа, што дачыненні Фінляндыі з Расіяй змяніліся назаўжды. Згодны. Я таксама на гэта спадзяюся. Спадзяюся, Расія ніколі не паўторыць памылку бальшавікоў 1917 года. Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію», — напісаў былы прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у твітары па-англійску.

Паводле ягоных слоў, Фінляндыя «ўжо плаціць». «Стуб кажа, а ягоныя грамадзяне плацяць па рахунках», — падсумаваў намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі.

Раней прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб у навагоднім звароце да грамадзян заявіў, што адносіны Фінляндыі з Расіяй змяніліся назаўжды.

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб. Фота: Carl Court / Getty Images

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула