Літоўскія памежнікі знайшлі на мяжы з Беларуссю партыю цыгарэт на 260 тысяч еўра
Буйная партыя кантрабандных беларускіх цыгарэт, у якой налічваецца 50 тысяч пачкаў, была знойдзена ў лясной пушчы на мяжы з Беларуссю.
Кантрабандныя беларускія цыгарэты, выяўленыя літоўскімі памежнікамі ў пушчы на мяжы з Беларуссю. Фота: vsat.lrv.lt
Пакінутыя пакункі з прымацаванымі да іх петлямі былі раскіданыя ў радыусе 20 метраў. Памежнікі зладзілі засаду, аднак на працягу некалькіх гадзін па цыгарэты ніхто не прыйшоў, заўважыла выданне reform.news.
Цыгарэты знайшлі ў лесе каля вёскі Кодзі (Kodžiai) Ладздзейскага раёна. Гэтая мясцовасць знаходзіцца пасярод Гродзенскай пушчы, на самай мяжы з Беларуссю, якая праходзіць па рацэ Марыха. На беларускім баку размешчаны аднайменны хутар Кодзі Воранаўскага раёна.
Кантрабандныя беларускія цыгарэты, выяўленыя літоўскімі памежнікамі ў пушчы на мяжы з Беларуссю. Фота: vsat.lrv.lt
Кантрабандныя беларускія цыгарэты, выяўленыя літоўскімі памежнікамі ў пушчы на мяжы з Беларуссю. Фота: vsat.lrv.lt
Кантрабандныя беларускія цыгарэты, выяўленыя літоўскімі памежнікамі ў пушчы на мяжы з Беларуссю. Фота: vsat.lrv.lt
Пасля няўдалай засады пакункі забралі на заставу. Унутры кожнага пакета знаходзіліся па дзве скрынкі з лагатыпам гродзенскай фабрыкі «Нёман». Агулам было канфіскавана 50 тысяч пачкаў цыгарэт Minsk 5 Superslims і Queen Menthol.
Іх кошт ацэньваецца ў 259 500 еўра. Па факце кантрабанды распачата дасудовае расследаванне.