БЕЛ Ł РУС

Зяленскі паставіў 34‑гадовага айцішніка міністрам абароны Украіны

2.01.2026 / 22:56

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зрабіў нечаканае кадравае прызначэнне. Новым міністрам абароны краіны стане 34‑гадовы Міхаіл Фёдараў — віцэ-прэм'ер і міністр лічбавай трансфармацыі, вядомы як стваральнік сістэмы дзяржаўных паслуг «Дія» і ініцыятар праекта «Армія дронаў».

Міхаіл Фёдараў

Хто такі Міхаіл Фёдараў?

Міхаіл Фёдараў нарадзіўся ў 1991 годзе ў горадзе Васільеўка Запарожскай вобласці. Ён скончыў факультэт сацыялогіі і кіравання Запарожскага нацыянальнага ўніверсітэта, а таксама прайшоў навучанне ў Ельскай школе менеджменту па стратэгіі лічбавай трансфармацыі.

Да прыходу ў палітыку Фёдараў займаўся бізнесам — заснаваў кампанію SMMSTUDIO, якая спецыялізавалася на рэкламе ў сацсетках.

Яго палітычная кар'ера пачалася ў 2019 годзе, калі ён узначаліў digital-напрамак у перадвыбарчай кампаніі Уладзіміра Зяленскага. Пасля перамогі стаў пазаштатным дарадцам прэзідэнта, а затым — народным дэпутатам ад партыі «Слуга народа».

«Дзяржава ў смартфоне» і «Армія дронаў»

З 29 жніўня 2019 года Міхаіл Фёдараў займаў пасаду віцэ-прэм'ер-міністра і міністра лічбавай трансфармацыі, стаўшы самым маладым міністрам ва ўкраінскай палітыцы.

За час працы ён ініцыяваў і рэалізаваў шэраг праектаў, якія кардынальна змянілі ўзаемадзеянне грамадзян з дзяржавай:

Акрамя таго, менавіта Фёдараў праз некалькі дзён пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання звярнуўся да Ілана Маска з просьбай даць Украіне доступ да Starlink. У выніку ва Украіне запрацавалі дзясяткі тысяч тэрміналаў.

За сваю дзейнасць Фёдараў атрымаў мноства міжнародных узнагарод і ўваходзіў у рэйтынгі Forbes «30 да 30» і TIME100 Next. З 2023 года ён з'яўляецца членам Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Украіны.

Прызначэнне кіраўніка Мінлічбы на пасаду міністра абароны сведчыць пра тое, што Уладзімір Зяленскі робіць стаўку на тэхналагічнае развіццё войска, у прыватнасці, на масавае ўкараненне беспілотных сістэм і лічбавізацыю ваенных працэсаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула