Эксперты далі прагноз курсу даляра на 2026 год
Мяркуецца, што беларускі рубель істотна аслабне.
Эксперты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) далі прагноз курсу даляра для Беларусі, а таксама для іншых дзяржаў, якія ўваходзяць у склад банка.
Так, у 2026 годзе сярэднегадавы курс беларускага рубля да даляра прагназуецца на ўзроўні каля 3,32 рубля. На 1 студзеня даляр каштуе 2,9027 рубля. Гэта значыць, што на працягу года прагназуецца істотнае аслабленне беларускага рубля — на 14,5%.
«Дэфіцыт знешняга гандлю працягне пашырацца, падвышаючы попыт на замежную валюту. Больш высокія тэмпы інфляцыі ў Беларусі ў параўнанні з краінамі-партнёрамі будуць ствараць умовы для паслаблення беларускага рубля — гэта дазволіць падтрымаць цэнавую канкурэнтаздольнасць нацыянальных вытворцаў», — тлумачаць у ЕАБР.