БЕЛ Ł РУС

Зяленскі здымае з пасады генерала, які пракляў свайго беларускага калегу і перадаў таму 30 срэбранікаў

3.01.2026 / 10:28

Nashaniva.com

Сяргей Дэйнэка 5,5 гадоў узначальваў Дзяржаўную памежную службу Украіны. Цяпер яго чакае новае прызначэнне. 

Уладзімір Зяленскі ў першыя дні 2026 года праводзіць істотныя змены ў кіраўніцтве Украіны. Офіс прэзідэнта ўзначаліць кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Кірыла Буданаў, а міністрам абароны стане 34‑гадовы айцішнік Міхаіл Фёдараў.

Таксама па выніках справаздачы міністра ўнутраных спраў Ігара Кліменкі Зяленскі паведаміў пра будучыя кадравыя змены ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны. У ёй зменіцца кіраўнік.

Сяргей Дэйнэка працягне сваю працу на іншай пазіцыі ў МУС Украіны. 50‑гадовы генерал беларусам вядомы тым, што праз некалькі дзён пасля расійскага ўварвання накіраваў ліст тагачаснаму кіраўніку Дзяржаўнга памежнага камітэта Беларусі Анатолю Лапо, у якім назваў беларускіх памежнікаў пачварамі і пракляў іх.

А пасля праз пасла Ігара Сокала Дэйнэка спрабаваў перадаць Лапо 30 срэбранікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула