БЕЛ Ł РУС

Дзяржсакратар ЗША Рубіа: Мадура не прэзідэнт Венесуэлы, а кіраўнік наркакартэлю

3.01.2026 / 15:5

Nashaniva.com

Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Марка Рубіа сёння зноў апублікаваў у сацсетках свой допіс ад 27 ліпеня з крытыкай захопленага кіраўніка Венесуэлы.

Рубіа заявіў, што Нікалас Мадура не з'яўляецца прэзідэнтам Венесуэлы, а ягоны рэжым не ёсць легітымным урадам. Са слоў амерыканскага топ-чыноўніка, Мадура ўзначальвае «Картэль дэ лос Солес» (картэль сонцаў), які захапіў уладу ў краіне. Яго вінавацяць ва ўвозе наркотыкаў у ЗША. 

pic.twitter.com/4e153jBOA3

— Marco Rubio (@marcorubio) January 3, 2026

Гэтым Марка Рубіа тлумачыць законнасць удараў па Каракасе і захопе Мадуры. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула