БЕЛ Ł РУС

Заўтра — скарочаны працоўны дзень. А калі будуць наступныя вялікія выходныя?

5.01.2026 / 09:06

Nashaniva.com

У аўторак у Беларусі скарочаны працоўны дзень, паколькі ў сераду, 7 студзеня, праваслаўнае Раство. 

Гэта азначае, што 6 студзеня можна пайсці з працы на гадзіну раней. Для тых, хто працуе на палову стаўкі, працоўны дзень скароцяць на 30 хвілін.

Калі з вытворчых прычын скараціць працоўны дзень немагчыма, перапрацоўка павінна быць кампенсавана — дадатковым часам адпачынку або аплатай як за звышурочную працу.

Святы скончыліся. Наступныя вялікія выходныя — у красавіку, калі будзе Радаўніца (20 красавіка).

Тады будуць чатыры выходныя: з 18 па 21 красавіка, але наступная субота, 25 красавіка, будзе рабочая.

8 Сакавіка прыходзіцца на нядзелю, таму тут без пераносаў, як і 7 Лістапада.

Па тры выходныя запар будзе з 1 па 3 мая, з 3 па 5 ліпеня, з 25 па 27 снежня і з 1 па 3 студзеня 2027 года.

А вось наступныя чатыры запар выходныя, імаверна, будуць роўна праз год з 7 па 10 студзеня 2027 года. У наступным годзе праваслаўнае Раство будзе ў чацвер, і цалкам магчыма, што працоўны дзень 8 студзеня (пятніца) перанясуць на іншы дзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула