Міністр эканомікі: ВУП Беларусі дасягнуў 88,6 млрд даляраў
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва выраслі на 23,4%.
Папярэднія вынікі 2025 года і пяцігодкі ў інтэрв’ю часопісу «Эканоміка Беларусі» падвёў міністр эканомікі Юрый Чабатар, піша БелТА.
Дасягнуты гістарычны максімум значэння ВУП — каля 88,6 млрд даляраў. Нарошчаны экспарт тавараў і паслуг — паводле ацэнак, за пяцігодку на 35%. У 2025 годзе чакаецца рэкордны аб’ём экспарту за 10 гадоў — больш за 50 млрд даляраў.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва выраслі на 23,4%, паведаміў міністр.