Мадура на судзе не прызнаў віны ў наркатэрарызме
У абвінаваўчым заключэнні супраць захопленага амерыканскім спецназам былога кіраўніка Венесуэлы фігуруюць чатыры пункты, датычныя змовы з мэтай наркатэрарызму, а таксама захоўвання аўтаматычнай зброі і выбуховых прылад. Нікалас Мадура ўсе абвінавачанні адхіляе.
Нікаласа Мадура вядуць на суд. Фота: XNY/Star Max/GC Images
Як паведамляе Бі-бі-сі, Мадура ўдзельнічаў у пасяджэнні без кайданкаў на руках, але з кайданкамі на нагах і ў турэмнай форме. Ягоная жонка таксама была ў турэмным адзенні. Выступаў былы кіраўнік Венесуэлы на іспанскай мове, карыстаючыся паслугамі перакладчыка.
Абаронцам Нікаласа Мадуры стаў адвакат Барры Полак, які раней прадстаўляў у судзе інтарэсы Джуліяна Асанжа. Суддзёй быў прызначаны 92‑гадовы Элвін Хелерштэйн, які раней вёў справу па тэрактах 11 верасня.
Пасля абвяшчэння абвінавачанняў суд абавязаў Мадура і яго жонку з’явіцца ў суд 17 сакавіка 2026 года. Да гэтага часу яны будуць утрымлівацца ў турме.
Чытайце таксама:
Мадура прапаноўвалі выехаць у Турцыю, але ён не пагадзіўся
Нікаласа Мадура вядуць вуліцамі Нью-Ёрка
Кім была жонка Нікаласа Мадура? Яна не такая простая
«Як толькі дыктатуры сутыкаюцца з рэальнай сілай, яны хутка церпяць паразу»