БЕЛ Ł РУС

У Столінскім раёне мужчыну прыціснула аўтамабілем

6.01.2026 / 9:44

Nashaniva.com

У двары дома мужчына выконваў рамонт аўтамабіля, паставіўшы транспартны сродак на элементы тратуарнай пліткі.

Аўтамабіль упаў і прыціснуў уладальніка ніжняй часткай рухавіка да зямлі.

Цела мужчыны знайшоў сусед, які і паведаміў пра здарэнне. Для ўстанаўлення прычыны смерці 51‑гадовага мужчыны была прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Эксперты пацвердзілі папярэдняе меркаванне: мужчыну насмерць прыціснула аўтамабілем, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула