БЕЛ Ł РУС

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах

6.01.2026 / 17:25

Nashaniva.com

Існуе пункт гледжання, што за канструктыўную пазіцыю па Венесуэле Расія можа разлічваць ад ЗША на крокі ў адказ на ўкраінскім кірунку. Падобны погляд уяўляецца памылковым, лічыць палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Што Масква можа прапанаваць амерыканцам у Венесуэле? Малаверагодна, што цяперашнія венесуэльскія ўлады сур'ёзна разлічваюць на Маскву, якая дапамагала забяспечваць бяспеку Мадура — з вядомым вынікам. Калі яны і спадзяюцца на кагосьці з хаўруснікаў Мадуры, то хутчэй на Кітай.

З пункту гледжання Трампа Расію (разам з Мадура) якраз выціскаюць з рэгіёну, у якім для яе месца не прадугледжана. У выпадку Украіны Трамп ужо і без таго ідзе Расіі насустрач, а кампрамісныя — вельмі непрыемныя для Украіны — варыянты адхіляе менавіта Масква.

У кантэксце «права моцнага», якім кіруецца Вашынгтон, значэнне маюць не словы, а справы. Трамп шмат гаворыць, але і дзейнічае — хай гэта будзе ўдар па іранскім ядзерным аб'екце ў Фардо, гісторыя з вызваленнем ізраільскіх закладнікаў, санкцыі супраць расійскай нафтавай індустрыі або выкраданне Мадура. Ягоныя дзеянні выклікаюць у саюзнікаў і праціўнікаў не толькі страх і нянавісць, але і павагу.

А чым можа пахваліцца Масква? Мядзведзеўскай балбатнёй пра выкраданне Мерца? Чацвёртым «узяццем» Купянска ад Герасімава? Пастаяннымі ядзернымі пагрозамі? Анексіяй чатырох украінскіх абласцей, якія Крэмль так і не здолеў цалкам заняць за чатыры гады поўнамаштабнай вайны?

Так што разлічваць на больш выгадныя прапановы Пуціну не варта. Іх робяць моцным — але не на словах, а на справе.

Чытайце таксама:

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам

Кіраўнік Пентагона пажартаваў наконт эфектыўнасці расійскіх сістэм СПА ў Каракасе

Захоп Мадура разбурыў міф пра непераможнасць кубінскай разведкі

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай

Каментары да артыкула