БЕЛ Ł РУС

Спецпасланнік Трампа ў Грэнландыі: Гаворка пра незалежнасць вострава, а не пра анексію

6.01.2026 / 20:55

Nashaniva.com

Новапрызначаны спецыяльны пасланнік Дональда Трампа ў Грэнландыі, губернатар Луізіяны Джэф Лэндры заявіў у эфіры тэлеканала CBNC, што Трамп нібыта не імкнецца анексаваць востраў, але падтрымлівае яго незалежнасць.

Джэф Лэндры. Фота: Wikimedia Commons

Па словах Джэфа Лэндры, прэзідэнт ЗША хоча, каб Грэнландыя мела эканамічныя сувязі з Амерыкай і адпаведныя гандлёвыя магчымасці, што будзе карысна як для яе жыхароў, так і для амерыканскай эканомікі.

Лэндры адзначыў, што Трамп разглядае наяўную абаронную дамову і вайсковую прысутнасць у Грэнландыі і хоча пашырыць супрацоўніцтва, прапануючы больш магчымасцяў для развіцця вострава. Ён выключыў магчымасць сілавога захопу тэрыторыі і падкрэсліў, што ЗША могуць дапамагчы Грэнландыі рухацца да незалежнасці, застаючыся пры гэтым надзейным эканамічным партнёрам.

Раней сам Трамп у інтэрв’ю згадваў пра цікавасць ЗША да кантролю над Грэнландыяй, што выклікала занепакоенасць Даніі і еўрапейскіх краін, а прэм’ер-міністарка Даніі папярэдзіла, што сілавыя спробы анексіі могуць азначаць канец НАТА.

Чытайце таксама:

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі

Прэм’ерка Даніі заклікала Трампа спыніць «пагрозы» ў дачыненні да Грэнландыі

Жонка дарадцы Трампа апублікавала карту Грэнландыі ў колерах сцяга ЗША

Трамп расказаў, навошта яму Грэнландыя

Каментары да артыкула